Прывітанне:  Госць       Новых лістоў:        Гаманілка:     
 
Навіны
11-08-2009
Паважаныя сябры!
Апошнім часам Вы маглі назіраць за нестабільнасцю працы «Спаткання»! Не хвалюйцеся, гэта не ГБ :) Гэта безадказаная дзейнасць адмністрацыі. Просім Вашага прабачэння і разумення, бо, насамрэч, адміністрацыя тут і  не пры чым, а прычым 3ція асобы( пра якіх прамаўчым :) ) Сайт вярнуўся да стану XXX часу, таму,  калі Вы не можаце ўвайсці  ў свой акаўнт – яго,верагодна, не існуе :( Застаецца  толькі прайсці міма альбо зарэгістравацца зноўку... Сапраўды, сайт страціў шмат…. Таму, мы Вас просім удыхнуць новае жыццё ў яго :) Паведаміце сябрам,што ён ізноў аднавіў працу. Калі ласка, таксама паведамляйце нам аб памылках, недапрацоўках і безумоўна пра свае пажаданні, бо было даволі шмат чаго згублена, а па памяці аднавіць не рэальна:)  Дзякуй за разуменне, спадзяемся на прабачэнне.
З павагай, Ваша ненавісная адміністрацыя!

 
08-02-2009
Паважаныя сябры, мы рады паведаміць Вам аб тым, што функцыя "Топавыя карыстальнікі" запрацавала :) ,  але ўсе дадзеныя, што кранаюццца рэйнтыга былі абнулены :( . Зараз Вы можаце ацэньваць анкеты іншых карыстальнікаў, а таксама іх каментаваць.


 
07-25-2009
“Надоело говоріть :(?” – “Размаўляй :)!!!”
Менавіта ў падтрымку дладзенай кампані аматарамі быў створаны сайт беларускамоўных знаёмстваў “Спатканне”. Гэта не проста сайт з пошукам анкет, а сапраўдная сацыяльная сетка беларускамоўнага асяроддзя : чат, форум, супольнасці, блог, унутраная пошта, гаманілка, аб’явы, узаемадапамога, імпрэзы, паштоўкі і шмат-шмат-шмат яшчэ чаго :)
Вы ўжо адразу будзеце здольны стварыць старонку, якая дазволіць Вам падрабязна апісаць свае захапленні, звычкі, характар, і , вядома, знешнасць. Цяпер шукаць сваю палову стала яшчэ лягчэй! Ацаніце ўсе магчымасці дадзенага сайта і Вы пераканаецеся, што зрабілі правільны выбар :)!
 
Copyright 2009 Spatkanne.by-eu.com

Гэта цікава ведаць   |   Віртуальны тур   |   Нашы гісторыі   |   Нашы cябры

Кантакты   |   Дапамога   |   Навіны   |   Мапа сайта